viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-05-28T08:54:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу” аб пазіцыі Еўрапарламенту адносна санкцый да Беларусі, зменах у працоўнае заканадаўства, а таксама выпадках дыскрымінацыі прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі.

“Падзея тыдня” - кіраўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі на трэці тэрмін пераабраны на пасадзе віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. Такім чынам удзельнікі 38-га Кангрэсу Федэрацыі засведчылі сваю салідарнасць з вязнем рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.  

Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - каардынатар дзейнасці экалагічнага таварыства “Зялёная сетка” па захаванні паркаў і сквераў у гарадах Марына Дубіна.

"Навіны палітвязняў" пра заяву праваабарончай арганізацыі Front Line Defenders з нагоды новых выпадкаў выкарыстання дысцыплінарных захадаў з боку адміністрацыі калоніі ў дачыненні да палітвязня Алеся Бяляцкага, а таксама навіны з жыцця іншых палітзняволеных.

У музычных паўзах – кампазіцыі з дэбютнага альбома «Шчасце» беларускага гітарыста Арцёма Міда, які з’явіўся нядаўна на сайце http://ultra-music.com.

Слухаць выпуск:

https://spring96.org./images/upload/sound/2013-22/2013-05-28_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства