viasna on patreon

У Слоніме зніклі грошы на помнік Льву Сапегу

2013 2013-05-29T12:55:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pomnik_sapehu-praekt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праект помніка Льву Сапегу скульптара Івана Міско

Праект помніка Льву Сапегу скульптара Івана Міско

Збор сродкаў на помнік знакамітай гістарычнай асобе, канцлеру ВКЛ і слонімскаму старасту, Льву Сапегу быў распачаты ў 2008 годзе. З гэтай мэтай на рахунак Слонімскага райвыканкама, заведзены ў філіяле № 422 ААТ “АСБ Беларусбанк” (рахунак № 3632213340024 код 852, УНП 500010377), пералічалі грошы ад прадпрыемстваў Слоніма, прыватных асобаў, прадпрымальнікаў.

Мінула пяць гадоў. Скульптарам Іванам Міско, які родам са Слонімшчыны, даўно распрацаваны праект помніка. Вось толькі куды падзеліся грошы? На гэтае пытанне пакуль ніхто не даў адказу.

Ні супрацоўнікі слонімскага філіялу № 422 “Беларусбанка” ні супрацоўнікі райвыканкама не могуць знайсці тыя грошы. Атрымліваецца, што рахунак райвыканкама існуе, а сродкаў няма. Хоць вядома, што слонімцы даволі актыўна пералічвалі грошы на помнік знакамітаму земляку.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства