viasna on patreon

Дунья Міятавіч: Інтэрнэт-СМІ не павінны цярпець пераслед

2013 2013-06-03T15:50:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mijatavich-minsk-03.06.2013.jpg
Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч адкрывае семінар для прадстаўнікоў інтэрнэт-СМІ. Фота: baj.by

Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч адкрывае семінар для прадстаўнікоў інтэрнэт-СМІ. Фота: baj.by

Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч распачала афіцыйны візіт у Мінск адкрыццём семінару для прадстаўнікоў інтэрнэт-СМІ.

У сваім вітальным слове ў часе семінару Дунья Міятавіч выказала ўсцешанасць тым, што ўдзел у працы семінару прымаюць прадстаўнікі як незалежных, так і дзяржаўных беларускіх СМІ.

Апроч гэтага Міятавіч яшчэ раз падкрэсліла сваю прынцыповую пазіцыю адносна цэнзуры ў інтэрнэце.

“Свабода ў сетцы інтэрнэт абмяркоўваецца сёння ва ўсіх краінах свету. Інтэрнэт вызначае тое, як мы будзем размаўляць паміж сабой у бліжэйшыя дзесяцігоддзі. Менавіта таму ў гэтай галіне нельга рабіць памылак і няправільных крокаў. Менавіта таму інтэрнэт-СМІ не павінны цярпець пераслед”, - падкрэсліла Міятавіч.

Адметна, што ўдзел у працы семінару "Інтэрнэт-СМІ: свабода, прафесіяналізм і ўстойлівае развіццё" бяруць прадстаўнікі як незалежных, так і дзяржаўных СМІ. Сярод іх Аляксандр Старыкевіч, Ірына Віданава, Аляксандр Класкоўскі, Вольга Анцыповіч, Павел Быкоўскі, Юрый Пракопаў, Андрэй Крывашэеў, Дзмітрый Партон і іншыя.

Напрыканцы свайго выступлення прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ выказала спадзяванне, што ў хуткім часе здолее ізноў прыехаць у Беларусь.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства