viasna on patreon

Орша: бяздзейнасць ўладаў ставіць пад пагрозу жыццё людзей

2013 2013-06-05T11:04:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пагроза жыцця аршанцаў чыноўнікаў не асабліва турбуе. Такую выснову можна зрабіць з перапіскі, якую актывісты Аршанскай арганізацыі БХД вядуць з службовымі асобамі ДАІ, МНС і аўтобуснага парка з нагоды аварыйнага моста.

Перадгісторыя гэтай сітуацыі такая. Адзін з двух мастоў праз Днепр у Оршы, а менавіта той, які размешчаны ў раёне льнокамбіната, знаходзіцца ў аварыйным стане. Рух пешаходаў па адным з яго бакоў наогул забаронен з-за велізарных выбоін ў пакрыцці і напаўразбуранай агароджы. Рамонт гэтага моста быў уключаны ў Інвестыцыйную праграму Оршы на 2012 год, затым на 2013 год, але пакуль да гэтых прац чамусьці не прыступілі.

Аршанскія актывісты БХД працягваюць патрабаваць ад уладаў хутчэйшага правядзення капітальнага рамонту моста праз раку Днепр. Пасля звароту да ўладаў вобласці па пытанні рамонту моста праз Днепр у раёне льнокамбіната гарадскія і абласныя чыноўнікі пачалі дасылаць адпіскі па дадзеным пытанні.

Упраўленне МНС замест таго, каб вынесці прадпісанне Аршанскаму выканкаму аб недапушчальнасці руху гарадскіх маршрутаў аўтобусаў па аварыйным мосце, даслала адказ, што гэта не ўваходзіць у іх кампетэнцыю.

ДАІ пацвердзіла, што мост знаходзіцца ў аварыйным стане і праезд аўтатранспарту масай больш за 10 тон забаронены, але на якой падставе па мосце праходзіць рух гарадскіх аўтобусаў масай 28 тон, зразумелага адказу не дало.

Аўтобусны аўтапарк № 3 не жадае мяняць схему руху аўтобусаў гарадскіх маршрутаў і ў далейшым будзе падвяргаць небяспекі жыхароў горада, спасылаючыся на схему перавозак зацверджанай "Заказчыкам".

У цяперашні час у пракуратуру па кожным з адказаў пададзены заявы з мэтай даць прававую ацэнку дзеянням чыноўнікаў

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства