Удзельнікі акцыі апазіцыі ў Менску выцесненыя з праспекта Пераможцаў
Удзельнікі акцыі апазіцыі, якія па закліку Аляксандра Мілінкевіча намерваліся правесці мітынг каля Палаца спорту, выцесненыя міліцэйскім спецназам з праспекта Пераможцаў за будынак кінатэатра "Масква", паведамляе БЕЛАПАН.
Прадстаўнікі праваахоўных органаў рассейваюць дэманстрантаў, якія зараз накіроўваюцца да Дома прафсаюзаў. Міліцыя праз мегафоны папярэджвае удзельнікаў акцыі аб незаконнасці яе правядзення і аб адказнасці.
А тым часам другая група дэманстрантаў рухаецца ў бок Акадэміі навук
Разам з удзельнікамі акцыі знаходзяцца лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка і яго намеснік Віктар Івашкевіч, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Кароль і грамадскія актывісты.
Нагадаем, што ўлады санкыянавалі збор удзельнікаў акцыі ў 12.00 поруч Акадэміі навук і далей - шэсце па вуліцы Сурганава да пляца Бангалор.