viasna on patreon

Журналісты каментуюць гучныя заявы высокіх чыноўнікаў перад Дуньяй Міятавіч

2013 2013-06-06T11:59:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/koktysh_maryna-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Марына Коктыш

Журналіст Марына Коктыш

“Свежо предание, но верится с трудом” – беларускія журналісты каментуюць гучныя заявы высокіх чыноўнікаў перад Дуньяй Міятавіч.

“Я атрымала ад афіцыйнага Мінска наўпроставыя знакі таго, што беларускія ўлады гатовыя на лібералізацыю ў сферы СМІ. Гэта мне абяцалі ўсе афіцыйныя асобы, з якімі я мела сустрэчы”, - заявіла падчас брыфінгу па выніках візіту ў Мінск прадстаўніца АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч.

У прыватнасці, па словах Міятавіч, беларускія чыноўнікі паабяцалі ёй спыніць практыку адвольных затрыманняў журналістаў і ціску на СМІ наогул. А ці вераць у гучныя словы чыноўнікаў самі беларускія журналісты, многія з якіх неаднаразова траплялі пад пераслед?

Прэс-служба ГА “БАЖ” правяла на гэтую тэму бліц-апытанне.

Марына Коктыш, намеснік галоўнага рэдактара “Народнай волі”:

“Свежо предание, но верится с трудом... Безумоўна, я спадзяюся, што на нейкі перыяд у Беларусі не будуць адбывацца затрыманні журналістаў, арышты, крымінальныя справы. Але верыцца ў гэта з цяжкасцю. Асабліва ўлічваючы тое, што заканадаўства застаецца тым жа самым”.

Аксана Рудовіч, затрыманая падчас “Чарнобыльскага шлях-2013” журналістка “Нашай Нівы”:


“Вельмі цяжка сказаць, што з’явілася нейкая вера ў свабоду СМІ ў сувязі з чарговымі заявамі высокіх чыноўнікаў. Заявы прагучалі, але заканадаўчая база засталася ранейшай. Той самай, паводле якой нас затрымлівалі. Той самай, паводле якой судзілі нашых калег. Але, нават калі нічога не зменіцца, хадзіць на працу я не перастану”.

Віталь Гарбузаў, журналіст інтэрнэт-газеты “Салідарнасць”:

“Упэўнены, што ніякіх кардынальных зменаў не адбудзецца. Вельмі часта чыноўнікі кармілі і журналістаў, і замежных гасцей абяцаннямі. Але калі ў афіцыйнага Мінска з’яўляецца жаданне разагнаць тую ці іншую акцыю, паказаць сілу, то ніхто на правы журналістаў увагу не звяртае”.

Аляксандр Ярашэвіч, журналіст “Радыё Рацыя”, нядаўна адбыўшы арышт:

 

“Хочацца спадзявацца, што нейкі час журналістаў усё ж не будуць чапаць на акцыях, саджаць за краты. Таксама хочацца спадзявацца, што карэспандэнты “Радыё Рацыя” і тэлеканалу “Белсат” нарэшце атрымаюць афіцыйную акрэдытацыю ў Беларусі. Але, калі шчыра, веры ў гэта няма. Вельмі шмат разоў мы ўжо чулі падобныя заявы, але выніку не было”.

 

Аляксандр Ярашэвіч
Аксана Рудовіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства