Актывіста "Гавары праўду!" раптоўна забіраюць у войска
Вядома, што час прызыву ва ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь скончаны. Аднак Арцёма Свіршчыка прызываюць пазапланава. Тыдзень таму ён адмовіўся ад супрацоўніцтва з КДБ.
Інфармацыю пра гэта размясціў актывіст кампапіі "Гавары праўду" Міхаіл Пашкевіч. Па яго словах, Арцём Свішчык зараз знаходзіцца ў гарадскім ваенкамаце па адрасе вул. Ангарская,8. Супрацоўнікі ваенкамата адмаўляюцца прадастаўляць яму дакументы, паводле якіх хлапца прызываюць. Спасылаюцца, што гэта дакументы для службовага карыстання.
Паплечнікі Арцёма Свішчыка з кампаніі "Гавары праўду" і кампаніі "За альтэрнатыўную службу ў Беларусі" накіраваліся да гарадскога ваенкамата, каб высветліць сітуацыю.
Як стала вядома, актывіста Свішчыка адпусцілі з ваенкамата, але выдалі позву з'явіцца ў пятніцу.