Міліцыя папярэджвае дэманстрантаў, што супраць іх могуць прымяніць сілу і спецсродкі
https://spring96.org./be/news/6377
2007
2007-03-25T10:00:00+0300
2007-03-25T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Да дэманстрантаў, што сабраліся ля Акадэміі Навук, перыядычна звяртаюцца па гучнагаварыльніках міліцыянты. Яны паведамляюць, што мітынг каля Акадэміі навук забаронены. А таксама папярэджваюць, што супраць дэманстрантаў, калі не разыдуцца, будуць прымененыя сіла і спецсродкі. Удзельнікам акцыі “Дзень волі” прапанавалі ісці да Нацыянальнай бібліятэкі альбо ў парк Дружбы народаў на плошчы Бангалор.