Затрыманы Павал Батуеў з Салігорску
Як стала вядома ПЦ "Вясна", жодзінскі моладзевы актывіст Павал Батуеў быў затрыманы на станцыі метро "Інстытут культуры". Верагода, што за ім ехалі супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным ад Акадэміі Навук. Напачатку яны папрасілі прад'явіць пашпарт, а потым прапанавалі праехаць разам з імі. Ён зараз знаходзіцца ў ГУУС горада Менска. Разам з ім знаходзяцца затрыманыя Ян і Вольга Лагвіновічы, Марына Найдзіц. Яны даюць тлумачэньні, пасля чаго усіх абяцаюць адпусьціць.
Цікава, што разам з 4 мужчынамі пры затрыманьні Паўла Батуева прысутнічалі 2 дзяўчыны з блакітнымі хуткамі Еўразьвязу. Напачатку здалося, што дзяўчыны таксама дэмакратычныя актывісткі, якія спрабуюць перашкодзіць затрыманьню, пазьне й аказалася, што яны заадно з міліцыянтамі.