Затрыманьні ў Гародні
У Горадні сябры розных грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў у Дзень Волі ўскладалі кветкі да знаку “На Грунвальд”, што побач з Калоскай царквой.
Паводле Рамана Юргеля, міліцыянты затрымалі восем чалавек і пад канвоем прывялі ў Ленінскі райаддзел унутраных справаў. Дзьве гадзіны тут трымалі 16-гадовага Максіма Рудкоўскага і 13-гадовага Рамана Пацалуева.
А вынікі маніторынгу Беларускага Хэльсынскага камітэту агучвае Алег Гулак:
“Паводле зьвестак з рэгіёнаў, сёньня больш як трыццаць чалавек затрыманыя. З розных прычынаў — адных абвінавачваюць нібыта ў зьдзяйсьненьні хуліганства, іншых — за арганізацыю несанкцыянаваных акцыяў. Ну вось сёньня тут на плошчы я сустракаў шмат людзей з рэгіёнаў. Яны кажуць, што пасьпелі зьехаць і таму пазьбеглі арышту”.