viasna on patreon

На арганізатара Мілавідскага фэсту склалі пратакол

2013 2013-06-13T01:49:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/syryca_viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сырыца

Віктар Сырыца

Грамадскі актывіст з Баранавічаў Віктар Сырыца 12 чэрвеня быў афіцыйна запрошаны ў Баранавіцкі РАУС як адзін з арганізатараў правядзення Мілавідскага фэсту ў гонар 150-х угодкаў паўстання 1863 года. Участковы інспектар Баранавіцкага РАУС ст. лейтэнант Дзяніс Майсеня ў прысутнасці начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і прафілактыкі маёра міліцыі Віталя Куляшова прапанаваў Віктару Сырыцу і яго адвакату Зоі Гаўдзей азнаёміцца і падпісаць адміністрацыйны пратакол. Супрацоўнік міліцыі паведаміў, што грамадскі актывіст абвінавачваецца ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 23.34 КаАП РБ – арганізацыя і правядзенне 2 чэрвеня несанкцыянаванага мерапрыемства ў памяць касінераў 1863 года.

–Я падпісаў пратакол, але напісаў, што катэгарычна не згодны з абвінавачваннем. Пазначыў ў пратаколе, што 5 мая атрымаў ліст № 239 ад 03.05.2013г. за подпісам намесніка старшыні райвыканкама А.П.Філанчука, у якім паведамлялася, што 2 чэрвеня аддзел культуры райвыканкама праводзіць у Мілавідах мерапрыемства, прысвечанае 150-м угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года. Таму мы прыехалі ў Мілавіды не праводзіць, а толькі ўдзельнічаць у афіцыйным мерапрыемстве, – адзначыў Віктар Сырыца.

Па словах актывіста, як яму паведамілі ў РАУС, пратакол адразу будзе перададзены ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства