Віцебск. Другі дзень закрытага суду над «шпіёнам» Гайдуковым
https://spring96.org./be/news/63852
2013
2013-06-13T15:22:17+0300
2013-06-13T15:22:17+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Супроць Гайдукова, якога трымаюць у клетцы, сьведчаць міліцыянты.
Паводле
зьвестак зь Віцебскага абласнога суду, дзе другі дзень судзяць
наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукова, у судовай залі яго трымаюць
у жалезнай клетцы. «Гэта можа азначаць, што груба парушаныя ягоныя правы
на абарону, бо ўтрыманьне ў клетцы можа перашкаджаць ягоным
кантактам з адвакатам падчас працэсу», — мяркуе віцебскі
праваабаронца Павал Левінаў.
Праваабаронца Павал Левінаў і актывістка БХД Тацяна Севярынец
13 чэрвеня мелі размову з старшынём Віцебскага абласнога суду
Мікалаем Хамічонкам. Актывісты кажуць, што бачылі, як у судовае
паседжаньне па справе Андрэя Гайдукова выклікалі сьведак. «Гэта былі людзі
ў міліцэйскай форме», — сказаў Свабодзе Павал Левінаў.