Гародня: актывіст БХД абскарджвае адміністрацыйны штраф у парадку нагляду
Гарадзенскі актывіст БХД Сяргей Верамеенка не атрымаў пакуль рашэння абласнога суда, які не задаволіў яго касацыйную скаргу на пастанову суда Ленінскага раёна Гародні, а цяпер зацягвае з высыланнем сваёй пастановы. Нагадаем, што 7 траўня суддзя Наталля Козел прызнала Сяргея вінаватым у вырабе друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных і аштрафавала на 20 базавых велічынь. А папярэднічала гэтаму затрыманне міліцыяй Верамеенкі яшчэ 12 сакавіка з торбай улётак каля партыйнага офісу па вуліцы Будзёнага.
Сяргей Верамеенка абскардзіў рашэнне раённага суда ў абласным, але ўжо па звыклай традыцыі псеўдакарпаратыўнай салідарнасці суд абласной інстанцыі 4 чэрвеня ўзяў бок дзяржаўнай структуры і пацвердзіў законнасць рашэнння суда. Грамадскі актывіст лічыць, што згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожны грамадзянін мае права на вольны распаўсюд інфармацыі, а таму пакаране з’ўляецца незаконным. Верамеенка збіраецца падаваць чарговую скаргу на імя старшыні абласнога суду і далей бараніць сваё канстытуцыйнае права.