У Бабруйску судзяць апазыцыянэра Валеры Мацкевіча
https://spring96.org./be/news/6392
2007
2007-03-26T10:00:00+0300
2007-03-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Бабруйскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд справы сябра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Валеры Мацкевіча, паведамляе Радыё Свабода.
Са словаў прысутнага на судзе палітыка Юрася Губарэвіча, юнака вінавацяць у парушэньні Адміністрацыйнага кодэксу. “Ён быў схоплены на вуліцы 23 сакавіка. Міліцыянты сьведчаць пра нібыта абразьлівыя словы ў іх бок”.