Па справе аб збіцці затрыманага ў Крычаўскім РАУС праходзяць тры супрацоўнікі міліцыі
Па крымінальнай справе аб збіцці затрыманага у якасці падазраваных праходзяць тры супрацоўнікі Крычаўскага РАУС, паведамілі нашаму карэспандэнту журналісты крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад”.
Адзін з падазраваных, оперупаўнаважаны Крычаўскага РАУС С, зараз знаходзіцца пад арыштам у Магілёве, яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 426 ч. 3 Крымінальнага кодэкса РБ (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).
Па словах журналістаў газеты “Вольны горад”, збітага грамадзяніна затрымалі ў снежні 2012 года, ён праходзіў у якасці падазраванага ў крадзяжы у Крычаўскім УКПП “Камунальнік”. Супрацоўнікі міліцыі прымянілі меры фізічнага ўздзеяння к падазраванаму,у выніку гэтага ён атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Пасля вызвалення грамадзянін звярнуўся з заявай у Крычаўскі міжрайаддзел КДБ.
Згодна інфармацыі журналістаў “Вольнага горада”, у бліжэйшы час будзе адхілены ад пасады начальнік Крычаўскага РАУС Вадзім Кавалёў. На яго месца плануюць прызначыць падпалкоўніка міліцыі Сяргея Далжанкова, які зараз працуе першым намеснікам начальніка Чэрыкаўскага РАУС.