Берасьцейскі праваабаронца Уладзімер Вялічкін выпушчаны з ізалятара часовага затрыманьня ў Берасьці
https://spring96.org./be/news/6403
2007
2007-03-26T10:00:00+0300
2007-03-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня ў 11-30 вядомы берасцейскі праваабаронца Уладзімер Вялічкін быў выпушчаны з ізалятара часовага затрыманьня ў Берасці.
Як паведаміў сам праваабаронца, ён быў затрыманы 24 сакавіка як падазроная асоба ў здзяйсьненьні злачынстваў і дастаўлены ў Маскоўскі РАУС Берасця, дзе яго асобу доўга “прабівалі” па міліцэйскай базе дадзеных. Пасьля праваабаронцу ў прысутнасьці намесніка начальніка РАУС Сцяпанава абшукалі наконт забароненых выданьняў, аднак акрамя газэты “Наша ніва” нічога не знайшлі. Затым з дапамогай падазроных сведкаў Вялічкіна спрабавалі абвінаваціць у дробным хуліганстве. Аднак праваабаронца патрабаваў адваката і выкліку сведкаў са свайго боку. У выніку – суд перанесены на 15-00 29 сакавіка.