viasna on patreon

Пяцёх затрыманых на Дзень Волі пакаралі грашовымі шітрафамі

2007 2007-03-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Ірына Смалякова прызнала затрыманых учора Яна Таўпыгу, Яна Дзяржаўцава, Ганну Латышаву, Алену Залескую, Сяргея Каваленку вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсьці, паведамляе Радыё Свабода.

Паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу, спадароў Таўпыгу, Дзяржаўцава, Латышаву і Залескую яна пастанавіла пакараць штрафам памерам 2 базавыя велічыні, або 62 тысячы беларускіх рублёў кожнаму. Сяргею Каваленку прысудзілі штраф памерам 3 базавыя велічыні, або 93 тысячаў беларускіх рублёў.

Пратаколы пра затрыманьне непаўнагадовых Сьвятланы Хаменкі і Алены Падвойскай міліцыянты перадалі ў камісію па справах непаўгадовых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства