Міліцыя ўзгадніла месца пражывання Змітра Дашкевіча пасля вызвалення
https://spring96.org./be/news/64095
2013
2013-06-26T09:04:44+0300
2013-06-26T09:04:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
«Званілі з Першамайскага РУУС і пыталіся ў таты, а пасля і ў мяне, ці не супраць мы, каб Зміцер Дашкевіч жыў у нас, — напісала ў сябе ў Фэйсбуку Наста Дашкевіч (Палажанка). — Фантастыка:). І так, канечне ж, папрасілі яго па вяртанні завітаць у РУУС. Фантастыка № 2».
Гэта руцінная працэдура: узгадняецца згода сваякоў на пражыванне вязня пасля выхаду з турмы. Але ў выпадку Дашкевіча гэта дае светлую надзею, што яго такі вызваляць. Многія баяліся, што тэрмін ягонага знаходжання ў турме ізноў будзе падоўжаны.
Так адбывалася ў Савецкім Саюзе з вязнямі, што «не сталі на шлях выпраўлення». У 2012 годзе аналагічным чынам падоўжылі тэрмін зняволення Дашкевіча.