viasna on patreon

Сведку пра справу Гайдукова звальняюць з працы

2013 2013-06-26T15:47:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gajdukou-2.jpg
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Ілью Багданава папярэдзілі, што 27 чэрвеня для яго будзе апошнім працоўным днём.

«Літаральна гадзіну таму пра гэта мне паведаміў начальнік юрыдычнага аддзела. Прычыну не называюць. Загад будзе толькі заўтра: з яго і даведаюся пра падставу. Хаця дамова ў мяне да наступнага года».

Ілья працуе юрысткунсультам юрыдычнага аддзела КУП «ЖКГ Наваполацка». Ніякай заявы на звальненне па ўзгадненні бакоў ён не пісаў, таму не разумее, як так хутка яго могуць звольніць.

Але адзначае, што ўжо была спроба пакінуць яго без працы. «Гэта было зімой, праз які месяц пасля арышту Гайдукова. Мяне папярэдзілі, што звольняць, бо з дэкрэта мусіла выйсці юрыст, на чыё месца мяне ўзялі. Але ў яе дзіцяці было толькі 1,5 года. У выніку яна не выйшла, а маё звальненне не адбылося».

Ілья Багданаў праходзіць сведкам па справе Андрэя Гайдукова, якога абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці. Раней хлопец быў у іншым статусе — падазраваным. На мінулым тыдні яго дапыталі на працэсе над сябрам.

«Для мяне гэтая сувязь відавочная», — кажа Багданаў пра сваё звальненне і справу Гайдукова.

У лістападзе застаўся без працы Яўген Канстанцінаў. З Андрэем Гайдуковым яны спрабавалі зарэгістраваць Саюз маладых інтэлектуалаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства