Салігорск: Акцыя за захаванне спрыяльнага экалагічнага асяродку (фота)
Актывісты салігорскай экалагічнай ініцыятывы “Абаронім лес” у зонах высечкі гарадскога лесапарку распаўсюджваюць інфармацыйныя плакаты з заклікамі берагчы дрэвы.
Плакаты з інфармацыяй аб карысці зялёных насаджэнняў з’явіліся гэтымі днямі каля элітнага жыллёвага комплексу “Зялёная выспа”, пад забудову якога цягам апошніх год стала высякаецца катэгарыйны лесапарк. “Дрэвы зніжаюць загазаванасць паветра, змяншаюць шкодную канцэнтрацыю газаў, ратаюць ад моцных ветраў і высокіх тэмператараў, знішчаюць шкодны для чалавека бактэрыі, ствараюць камфортны вільготнасны рэжым ды перамагаюць шум у гарадах,” - сцвярджаюць абаронцы салігорскага лесу.
Актывісты нагадваюць, што права на спрыяльны навакольны асяродак замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і адносіцца да разраду экалагічных.