Рэчыца: прадпрымальнікі плануюць накіраваць пратэст у парламент
https://spring96.org./be/news/64216
2013
2013-07-02T16:49:49+0300
2013-07-02T16:49:49+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/rechica-rynok-800.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рэчыцкія прадпрымальнікі вырашылі накіраваць пратэст у беларускі парламент у сувязі з тэхрэгламентам Мытнага саюза. Раніцай 2 ліпеня ІП Рэчыцы планавалі правесці бестэрміновы страйк: прыйсці на працу, але не адчыняць свае гандлёвыя кропкі.
–Яшчэ ў нядзелю мы вырашылі не працаваць з аўторка, калі сітуацыя не зменіцца, – кажа прадпрымальнік Алег Шабетнік. – Але сёння мы вырашылі заплаціць падаткі і направіць пратэст нашым уладам. Паколькі Расія не спяшаецца выконваць пагадненне, то нашаму ўраду трэба на гэта ўказаць, каб прыпыніць дадзенае пагадненне, а не здзеквацца са сваіх прадпрымальнікаў. Калі адказ нас не задаволіць, мы будзем праводзіць бестэрміновы страйк з 1 жніўня гэтага года.
Фота з сайта bsdp.org