Адзіночны пікет у Магілёве: затрыманне і выклік у міліцыю
https://spring96.org./be/news/64237
2013
2013-07-04T14:38:42+0300
2013-07-04T14:38:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/zatrymannie.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Магілёва Мікалай Гладышаў, які 4 ліпеня ладзіў пікет у знак пратэсту супраць разьмяшчэння расійскай авіябазы ў Беларусі, быў затрыманы супрацоўнікамі мясцовага РАУСа. Праз пэўны час яго адпусцілі і папярэдзілі, каб ён прыйшоў у міліцыю 8 ліпеня для далейшага разьбіральніцтва.
Як паведаміў "Вясне" магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, на актывіста АГП быў складзены пратакол апытання.
Мікалай Гладышаў пікетаваў каля
будынку Магілёўскага гарвыканкама, трымаючы плакат «Не — расійскім авіябазам на зямлі
Беларусі».
Такім чынам ён вырашыў выказаць сваю нязгоду з плянамі ўладаў размясціць
у краіне расійскую
авіябазу.