viasna on patreon

Брэст: улады звярнулі ўвагу на праблемную вуліцу пасля атрымання амаль 500 подпісаў грамадзян

2013 2013-07-05T18:05:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-vulica.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калектыўны зварот быў накіраваны ў Брэсцкі гарвыканкам ад імя жыхароў вуліцы Асіпенкі, якая патрабуе капітальнай рэканструкцыі дарожнага пакрыцця і дзе адсутнічаюць ходнікі.   

Як высветлілася, такі калектыўны зварот (адначасова ён быў накіраваны ў абласную Дзяржаўтаінспекцыю) даў свой плён: у адказе з гарвыканкама паведамляецца, што патрэбная для капітальнага рамонту дакументацыя ўжо падрыхтаваная і рэканструкцыя можа пачацца яшчэ ў гэтым годзе. Яна прадугледжвае будаўнітцва ліўневай каналізацыі, узмацнення цеплатрасы, частковае пашырэнне праезжай часткі, упарадкаванне прыпынкаў грамадскага транспарту, ходнікаў, асвятлення і азелянення.

У сваім звароце грамадзяне таксама патрабавалі прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія мелі дачыненне да таго, што вуліца Асіпенкі прыйшла ў такі заняпад, і  зараз дарожнае пакрыццё на ёй уяўляе небяспеку для руху транспарту і людзей. Аднак з адказу гарадскіх уладаў вынікае, што парушэнняў заканадаўства ў гэтай справе не выяўлена.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства