Малады медык Дзмітрый Лучыц звольнены
Маладога медыка Брэсцкай абласной бальніцы, сябра РЭП, Дзмітрыя Лучыца звольнілі 5 ліпеня па заканчэнні кантракта, нягледзячы на напісанне заявы на імя галоўнага ўрача аб датэрміновым разрыве кантракта 4 ліпеня па прычыне парушэння наймальнікам працоўнага заканадаўства. Згоды на разрыў кантракту малады спецыяліст не атрымаў, яму было сказана, што пасля таго, як пройдзе праверка і факты, што паведаміў Лучыц падцвердзяцца, тады зменяць у працоўнай кніжцы запіс і выплацяць трохмесячную кампенсацыю.
Па словах праваабаронцы Уладзіміра Малея, Дзмітрый Лучыц перад адыходам у адпачынак звярнуўся ў інспекцыю па ахове працы і Міністэрства аховы здароўя, дзе паведаміў пра парушэнні ўмоваў працы з боку адміністрацыі, пра што ён і яго калегі не аднойчы гаварылі, але мер прынята не было.
Калі факты парушэння калектыўнай дамовы, умоваў працы і працоўнага заканадаўства будуць выяўлены і кіраўніцтва бальніцы не зменіць фармулёўку звальнення, справа пойдзе ў суд.