Медвыцвярэзнікі перайменуюць у СІЗА, каб не было негатыву
У Беларусі рэарганізуюць цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і медвыцвярэзнікі. Адпаведны ўказ № 307 «Аб пытаннях удасканалення дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 ліпеня.
«Прадугледжана рэарганізацыя цэнтраў ізаляцыі правапарушальнікаў і медыцынскіх выцвярэзнікаў і іх пераўтварэнне ў структурныя падраздзяленні органаў унутраных спраў. Пры гэтым медыцынскія выцвярэзнікі перайменаваныя ў спецыялізаваныя ізалятары ў мэтах ліквідацыі негатыўнага ўспрымання папярэдняй назвы. Вызначаны катэгорыі асоб, якія могуць змяшчацца ў гэтыя падраздзяленні, парадак пакрыцця імі выдаткаў на харчаванне і ўтрыманне, статус медыцынскіх работнікаў, якія знаходзяцца ў штаце гэтых падраздзяленняў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.