viasna on patreon

Папярэджанне актывісту кампаніі “Гавары праўду” пакінута ў сіле

2013 2013-07-09T14:29:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ugla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя 193

Акцыя 193

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Кузьмін з Белаазёрска атрымаў адказ на сваю скаргу з пракуратуры Брэсцкай вобласці за подпісам намесніка пракурора, старэйшага дарадцы юстыцыі Аляксандра Точка. У адказе напісана, што Бярозаўскі РАУС не знайшоў складу злачынства ў дзеяннях Аляксандра Кузьміна і адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, і тут жа дадаецца, што папярэджанне, вынесенае пракуратурай Бярозаўскага раёна Кузьміну за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, якое вынесена на падставе высноваў Бярозаўскага РАУС, застаецца ў сіле.

Справа Кузьміна ўзнікла пасля звароту старшыні Белаазёрскага гарвыканкама Вячаслава Дамброўскага ў Бярозаўскі РАУС. Ён прасіў прыцягнуць Кузьміна да адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства