Сivil Rights Defenders: Дашліце паведамленне Алесю Бяляцкаму!
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Сivil Rights Defenders праводзіць акцыю “Дашліце паведамленне Алесю Бяляцкаму да 12 ліпеня”
Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончай арганізацыі "Вясна", утрымліваецца ў турме з 4 жніўня 2011 года. У лістападзе 2011 года ён быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Прысуд без сумневу звязаны з праваабарончай дзейнасцю Алеся Бяляцкага ў Беларусі.
Паведамленне са знешняга свету шмат значыць для праваабаронцы. Дашліце ліст падтрымкі Алесю – пакажыце, што вы неабыякавыя і дапамажыце яму ня падаць духам!
Падпішыце гэтую петыцыю да 12 ліпеня, каб дадаць сваё імя ў лісце. Civil Rights Defenders дашлюць гэтую петыцыю яму поштай у канцы ліпеня.
Каментар Алеся Бяляцкага адносна падобнай увагі і паказвае ягоны добры й сціплы характар:
"Такая міжнародная падтрымка бянтэжыць мяне, я думаю, што я гэтага не заслугоўваю. Адзінае, што мяне супакойвае – тое, што гэтыя людзі не проста падтрымліваюць асабіста мяне, але выказваюць свой пратэст супраць сістэматычных парушэнняў правоў чалавека. Гэта простае і яснае пасланне да ўсіх беларусаў".
Алесь Бяляцкі быў двойчы намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру, ягоныя мужныя й паслядоўныя дзеянні ў галіне правоў чалавека былі адзначаныя шматлікімі міжнароднымі ўзнагародамі.