Пракурор Слонімскага лічыць забарону пікета законнай
Некалькі тыдняў таму кіраўнік Слонімскай суполкі БХД Іван Бедка звярнуўся ў пракуратуру Слонімскага раёна заявай, датычнай забароны Слонімскім райвыканкам пікета ў падтрымку доктара Івана Шэгі. “На працягу дзесяці гадоў Слонімскі райвыканкам не дазволіў ніводнага масавага мерапарыемства дэмакратычных сіл у Слоніме. Гэтым самым чыноўнікі пастаянна парушаюць маё канстытуцыйнае права на правяденне масавых мерапрыемстваў”, — напісаў у заяве спадар Бедка.
І вось на днях Іван Бедка атрымаў адказ за подпісам пракурора Слонімскага раёна, старэйшага дарадцы юстыцыі Анатоля Яўлаша. У адказе пракурор паведамляе, што “пракуратурай раёна парушэнняў патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” пры прыняцці райвыканкамам рашэння аб адмове ў правядзенні мерапрыемства не дапушчана”.