viasna on patreon

Брэст: прыхільнікі БХД хочуць зарэгістравацца ў якасці грамадскага аб’яднання

2013 2013-07-10T07:56:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shurhaj-zmicer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На адрас упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама пададзены дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб'яднання “Брэсцкія хрысціянскія дэмакраты”. Такім чынам мясцовыя прыхільнікі стварэння партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД) спрабуюць легалізаваць сваю дзейнасць, бо ранейшыя намаганні зарэгістраваць новую партыю былі беспаспяховымі: Міністэрства юстыцыі некалькі разоў пад рознымі прычынамі адмаўлялася гэта рабіць.

Старшыня ГА “Брэсцкія хрысціянскія дэмакраты” Зміцер Шурхай не мае залішніх ілюзіяў, што абласныя ўлады прымуць станоўчае рашэнне, але ўсё ж спадзяецца, што арганізацыя будзе зарэгістраваная. “Усе дакументы падрыхтаваныя згодна з заканадаўствам, а заснавальнікі – рэальныя людзі, якія прысутнічалі на сходзе. Ніякіх памылак і супярэчнасцяў у пададзеных дакументах няма, таму мы не бачым законных падставаў для адмовы ў рэгістрацыі”, - адзначыў Шурхай.

Аргакамітэт стварэння партыі БХД лічыць рэгістрацыю рэгіянальных грамадскіх аб'яднанняў часткай стратэгіі сваёй дзейнасці дзеля абароны сяброў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства