viasna on patreon

Пракурор запатрабаваў для сябра “Справядлівага свету” тры гады калоніі

2013 2013-07-11T14:16:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/basareuski-paut-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жлобінскі раённы суд мусіць вынесці прысуд сябру партыі “Справядлівы свет” Яўгену Басарэўскаму 19 ліпеня а 12 гадзіне.

–Учора адбылося чарговае паседжанне па маёй справе, – кажа Яўген Іванавіч. – На судзе выступілі сведкі, дзяржаўны абвінаваўца, а таксама я з апошнім словам. Пракурор Андрэй Аношка запатрабаваў для мяне тры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму з улікам амністыі з абмежаваннем права займаць кіруючыя пасады. Гэта слова ў слова такое ж патрабаванне, якое было і ў іншы раз.

Нагадаем, 7 снежня суддзя Жлобінскага раённага суда Іна Шаршнёва прызначыла Яўгену Басарэўсакму пакаранне ў выглядзе трох гадаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады, ягонай былой калеге Валянціне Касцюкевіч – чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстнову з частковым скасаваннем тэрміну на 1 год. Абодва абскардзілі прысуд у Гомельскім абласным судзе, які адмяніў прысуды і накіраваў справу на новы разгляд.
Новы разгляд справы Басарэўскага пачаўся ў сакавіку гэтага года. Судовыя паседжанні вядзе намесніца старшыні Жлобінскага раённага суда Алена Ярмольчык.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства