У Клімавічах падтрымалі палітвязняў
Клімавіцкія актывісты кампаніі “Гавары праўду” 10 ліпеня даслалі лісты падтрымкі беларускім палітвязням Мікалаю Статкевічу, Эдуарду Лобаву і Яўгену Васьковічу.
Акцыя адбылася ў межах інфармацыйнай кампаніі “Тыдзень салідарнасці з палітвязнямі”.
У сваіх лістах актывісты выказвалі палітвязням сваю падтрымку і салідарнасць, а таксама надзею на іх хуткае вызваленне, пажадалі ім стойка перанесці ўсе цяжкасці ў нялёгкіх умовах зняволення.
“Крыху раней мы даслалі лісты падтрымкі беларускім палітвязням Алесю Бяляцкаму, Зміцеру Дашкевічу і Паўлу Севярынцу, ну а 10 ліпеня адправілі лісты салідарнасці Мікалаю Статкевічу, Эдуарду Лобаву і Яўгену Васьковічу, - кажа клімавіцкі актывіст “Гавары праўду” Аляксандр Балобін. – Наогул, мы стараемся рэгулярна дасылаць з Клімавіцкага раёна лісты падтрымкі беларускім палітвязням, з некаторымі з іх ужо стала перапісваемся. Сваімі лістамі спрабуем неяк падтрымаць палітвязняў, паведамляем ім нейкія навіны з грамадскага жыцця. Лічу, што падтрымліваць палітвязняў з дапамогай такіх вось лістоў і паштовак салідарнасці неабходна пастаянна”.