viasna on patreon

Баранавічы: суд аб забароне Мілавідскага фэсту перанесены на 15 ліпеня

2013 2013-07-12T14:59:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bolbat-sud-milavidy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 12 ліпеня адбыўся рагляд скаргі актывіста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Вячаслава Болбата на дзеянні Баранавіцкага райвыканкама, які, на думку грамадскага актывіста, 3 і 20 мая 2013 года двойчы незаконна забараніў адукацыйна-культурніцкае мерапрыемства “Мілавідскі фэст – памяці касінераў 1863 года”.

Разглядала грамадзянскую справу Вячаслава Болбата на дзеянні дзяржаўнага органа суддзя Вера Углік, сакратар Вольга Казлоўская.

У сваёй прамове Вячаслаў Болбат адзначыў, што арганізатары культурніцкага свята выканалі ўсе патрабаванні Закона “Аб масавых мерапрыемствах у РБ”. Ён прасіў суд прызнаць незаконным рашэнне Баранавіцкага райвыканкама ад 20.05.2013г. аб забароне правядзення Мілавідскага фэсту 9 чэрвеня.

Начальнік юрыдычнага аддзела Баранавіцкага райвыканкама Вольга Фір’ян і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзмітрый Варвашэня адзначылі, што 2 чэрвеня арганізатарам фэсту было забаронена мерапрыемства, бо аддзел культуры райвыканкама ў гэты дзень і час запланаваў сваё культурніцкае мерапрыемства, прысвечанае 150-м угодкам Мілавідскай бітвы 1863 года. Дарэчы, запланаванага райвыканкамам мерапрыемства 2 чэрвеня не было, аб ім нічога не напісала афіцыйная газета “Наш край”, ніякай інфармацыі не было і на сайце райвыканкама.

Далей прадстаўнікі райвыканкама адзначылі, што 9 чэрвеня Мілавідскі фэст быў забаронены па прычыне таго, што заяўнікі не заключылі новыя дамовы з раённай міліцыяй, паліклінікай, ЖКГ і не выканалі іншыя патрабаванні арт. 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у РБ”.

 – Гэта нейкі абсурд. Навошта заключаць новыя дамовы, калі мы накіравалі заяву не на новае мерапрыемства, а толькі прасілі райвыканкам перанесці дату запланаванага фэсту з другога на дзевятага чэрвеня – паведаміў Вячаслаў Болбат.

Канчатковы разляд справы суддзёй перанесены на 9 гадзін раніцы 15 ліпеня.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства