viasna on patreon

Слонім: суд аднавіў супрацоўніка птушкафабрыкі на працоўным месцы

2013 2013-07-13T12:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marchyk-viktar-slonim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пачатку красавіка гэтага года са Слонімскай птушкафабрыкі быў звольнены на падставе п. 4 арт. 42 Працоўнага кодэкса РБ за сістэматычнае парушэнне працоўнай дысцыпліны працаўнік аховы фабрыкі, адзін з актывістаў Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл Віктар Марчык.

Аднак сваё звальненне Віктар палічыў незаконным і падаў пазоў у суд Слонімскага раёна аб абароне сваіх працоўных правоў. Нядаўна Слонімскі раённы суд разгледзеў справу і вынес рашэнне аднавіць Віктара Марчыка на ранейшым месцы працы, а наймальніка абавязаў аплаціць час вымушанай адсутнасці работніка на працоўным месцы.

Пасля суда Віктар Марчык сказаў:

-Усё пачалося з таго, што я сутыкнуўся з парушэннем працоўных правоў рабочых на фабрыцы з боку наймальніка і стаў на іх абарону. З мэтай абароны працоўных правоў я звяртаўся ў розныя інстанцыі, што, вядома ж, не падабалася наймальніку, і на мяне пачаўся ціск. Адну за другой я пачаў атрымліваць заўвагі, вымовы і быў пазбаўлены 13-й зарплаты. Для таго каб дамагчыся справядлівасці, я быў вымушаны звярнуцца з іскавымі заявамі ў суд. І суд практычна цалкам задаволіў ўсе мае іскавыя патрабаванні. Аднак, не дачакаўшыся рашэння суда, дырэктар птушкафабрыкі Дзмітрый Зайкоўскі паспяшаўся звольніць мяне на падставе п. 4 арт. 42 Працоўнага кодэкса РБ за быццам бы сістэматычнае парушэнне працоўнай дысцыпліны. Вядома ж, я з гэтым катэгарычна быў не згодны і падаў іскавую заяву ў суд аб аднаўленні мяне на ранейшым працоўным месцы.Шчыра кажучы, спачатку ў мяне не было стоадсоткавай упэўненасці ў тым, што атрымаецца дамагчыся справядлівасці. Аднак здавацца я не збіраўся і верыў, што ўсё павінна атрымацца. Я спадзяваўся, што мне акажа дапамогу прафсаюз, які дзейнічае на птушкафабрыцы, але памыліўся. Як аказалася, гэты прафсаюз абараняе не рабочага, а наймальніка. Таму я вырашыў звярнуцца ў Беларускі незалежны прафсаюз, і з яго боку мне была аказана кваліфікаваная дапамога. Дзякуючы гэтаму я здолеў дамагчыся справядлівасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства