viasna on patreon

Мікола Статкевіч непакоіцца за палітвязняў Дзядка і Васьковіча

2013 2013-07-15T09:33:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітзняволены, былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч 12 ліпеня патэлефанаваў з турмы №4 Магілёва сваёй жонцы Марыне Адамовіч. У размове ён расказаў пра выпадак, сведкам якога быў у турме.

Па словах палітыка, уночы ён чуў крыкі на беларускай мове. І прасіў праверыць сітуацыю з палітзняволенымі маладзёвымі актывістамі Мікалаем Дзядком і Яўгенам Васьковічам, якія ўтрымліваюцца ў гэтай жа турме.

Марына Адамовіч: 

- Ён сказаў, што двойчы – уночы з 6-га на 7-е і з 7-га на 8-е ліпеня – у поўнай цішыні было добра чуваць, як з крытага корпуса нехта крычаў і біў, відаць, па рашотцы металічным кубкам. Пры гэтым крычаў на чыстай беларускай мове пра тое, што яму ўсё надакучыла, што не хоча быць у гэтай камеры, але ўсё роўна прашэння пісаць не будзе.

Па словах Марыны Адамовіч, Мікалай Статкевіч прасіў даведацца пра сітуацыю вакол Мікалая Дзядка і Яўгена Васьковіча: як даўно сустракаліся з імі адвакаты, ці падвяргаліся яны ў апошні час ціску праз іншых зняволеных з мэтай дабіцца прашэння пра памілаванне?

Па словах палітыка, у гэтай турме вельмі часта "пераціскаюць" зняволеных, але крыкі на беларускай мове, тым больш якія тычыліся б напісання прашэнняў пра памілаванне, ён чуў упершыню

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства