У Мазыры зламыснікі спрабавалі знішчыць каталіцкі касцёл XVIII стагоддзя
Як паведаміла прэс-служба Хартыі-97, у Мазыры здзейснены чарговы падпал культавага будынка. Гэтым разам зламыснікі спрабавалі знішчыць каталіцкі касцёл XVIII стагоддзя. Паводле інфармацыі прэс-службы Гомельскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях, паведамленне пра ўзгаранне ў Мазыры касцёла Святога Міхаіла паступіла сёння ў 0.50.
Жыхары суседніх дамоў, якія выклікалі ратавальнікаў, выказалі здагадку, што каля касцёла гарыць трава. Аднак, прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі МНС знайшлі агні ў самім каталіцкім храме. У ім было пабітыя вокны, праз якія ў будынак укінулі падпаленае рыззё. Дзякуючы таму, што яна патрапіла на бетонны пол, полымя не атрымала далейшага распаўсюджвання. У прэс-службе паведамілі, што цяпер высвятляюцца падрабязнасці здарэння.
Нагадаем, у мінулым годзе невядомыя двойчы здзейснілі ў Мазыры падпал праваслаўнай царквы Святога Георгія Пераможца, у выніку чаго храм быў цалкам знішчаны агнём. Да сёння вінаватыя не знойдзеныя.