viasna on patreon

Баранавіцкі суд падтрымаў райвыканкам у забароне Мілавідскага фэсту

2013 2013-07-15T16:36:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mila-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы адбыўся працяг судовага пасяджэння па скарзе актывіста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Вячаслава Болбата на дзеянні Баранавіцкага райвыканкама, які, на думку грамадскага актывіста, 3 і 20 мая 2013 года двойчы незаконна забараніў адукацыйна-культурніцкае мерапрыемства “Мілавідскі фэст – памяці касінераў 1863 года”.

Суддзя Вера Углік прызнала дзеянні Баранавіцкага райвыканкама законнымі ў справе забароны правядзення Мілавідскага фэсту і адмовіла ў задавальненні скаргі Вячаслава Болбата на дзеянні дзяржаўнага органа.

У судовых спрэчках Вячаслаў Болбат зноў адзначыў, што арганізатары культурніцкага свята выканалі ўсе патрабаванні заканадаўства, а райвыканкам зрабіў усё, каб адмяніць сваё запланаванае свята ля мілавідскіх помнікаў і забараніць яшчэ прадстаўнікам дэмакратычнай грамадскасці правесці культурніцкі фэст, прысвечаны 150-м угодкам паўстання 1863 года. Ён прасіў суд прызнаць незаконным рашэнне Баранавіцкага райвыканкама ад 20.05.2013г. аб забароне правядзення Мілавідскага фэсту 9 чэрвеня.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзмітрый Варвашэня настойваў, што менавіта заяўнікі парушылі арт. 5 Закона “Аб аб масавых мерапрыемствах у РБ” і не заключылі новыя дамовы з раённай міліцыяй, паліклінікай і ЖКГ.

– Дзіўная рэч. Навошта заключаць новыя дамовы, калі мы накіравалі ў райвыканкам ліст не на новае мерапрыемства, а толькі прасілі перанесці дату запланаванага фэсту з 2-га на 9-га чэрвеня. Змест заявы і форма мерапрыемства не змяніліся. Новую заяву разглядала і падпісала тая ж дзяржаўная асоба, што і ранейшую. Мы цэлы месяц бегалі за раённымі чыноўнікамі, каб заключыць дамовы з міліцыяй, паліклінікай і ЖКГ. Яны мабыць хочуць, каб мы яшчэ месяц абівалі парогі дзяржаўных кабінетаў, каб замест стваральнай працы павязлі ў гэтай бюракратычнай цяганіне, – паведаміў Вячаслаў Болбат.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства