viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-07-09T10:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу” -  аб  жыцці беларускіх палітвязняў за кратамі , аб фактах звальнення актывістаў незалежных прафсаюаў, інфармацыя пра чарговыя смяротныя прысуды ў Беларусі

“Падзея тыдня” - новыя крокі ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, скіраваныя на замену меры пакарання для Рыгора Юзэпчука, асуджанага Магілёўскім абласным судом да выключнай меры.

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - беларускі дысідэнт і праваабаронца Міхась Кукабака. Гэтымі днямі спаўняецца роўна 35 гадоў як ў заходніх СМІ, пераадолеўшы “жалезную заслону”, з’явіўся яго выступ супраць русіфікацыі Беларусі.

У музычных паўзах для вас прагучаць песні ў выкананні Пятра Ялфімава.

Слухаць выпуск:

 

https://spring96.org./images/upload/sound/2013-29/2013-07-09_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства