viasna on patreon

Гомель: паўсотні лістоў палітвязьням за гадзіну

2013 2013-07-18T10:34:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel-aktion-list.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 ліпеня надвячоркам грамадзкія актывісты Гомелю сабраліся ў цэнтральным аддзяленьні паштовай сувязі й напісалі лісты й паштоўкі беларускім палітвязьням. З такой ініцыятывай выступіў гомельскі прадстаўнік кампаніі «Гавары праўду» Валер Сьляпухін: «Такім чынам мы падтрымалі марафон салідарнасьці, які ладзіцца зараз у Беларусі. 

З такой ініцыятывай выступіў гомельскі прадстаўнік кампаніі «Гавары праўду» Валер Сьляпухін: «Такім чынам мы падтрымалі марафон салідарнасьці, які ладзіцца зараз у Беларусі. Праз пасланьні мы выказалі словы падзякі й падтрымкі 12 палітнявольнікам, якія знаходзяцца ў турмах. Яны змагаліся й змагаюцца ня толькі за вольную, дэмакратычную Беларусь, але й за кожнага з нас. Яны павінны пастаянна адчуваць нашу патрымку й павагу да іх мужнасьці й дэмакратычных перакананьняў».

Цягам гадзіны актывісты напісалі каля паўсотні пасланьняў і накіравалі іх у турмы Горадні, Наваполацку, Віцебску, Шклова, Магілёва, Бабруйску, Івацэвічаў, дзе адбываюць розныя тэрміны пакараньня палітычныя вязьні.

"Гомельская Вясна".

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства