viasna on patreon

Вынесенае папярэджаньне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада”.

2003 2003-09-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне сацыял-дэмакратам па прычыне, што яны ня маюць права мець юрыдычны адрас сваёй партыі ў жылым памяшканьні, бо гэта забаронена заканадаўствам.

Трэба адзначыць, што фармальна міністэрства юстыцыі мае рацыю, але атрымаць для партыі юрыдычны адрас у нежылым памяшканьні ў Мінску амаль немагчыма. Кіраўніцтва “Народнай Грамады” яшчэ месяц таму папярэдзіла чыноўнікаў Мінюсту, што пераносіць юрыдычны адрас партыі ў Берасьце, дзе грамадоўцы маюць адпаведны офіс у нежылым фондзе, тым ня менш гэтая акалічнасьць не была ўлічаная.

Нагадаем, што калі партыя на працягу году атрымае два папярэджаньні, то яна можа быць ліквідаваная праз суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства