viasna on patreon

Сяргей Марцалеў: “Хачу сустрэць з турмы Міколу Статкевіча”

2013 2013-07-18T14:57:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marcaleu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Марцэлеў

Сяргей Марцэлеў

Па крымінальнай справе Сяргея Марцэлева суда не чакаецца. Пра гэта палітвязьню паведамілі ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Партызанскага раёна Менска.

Сяргей Марцалеў, асуджаны за Плошчу-2010 умоўна на 2 гады, 17 ліпеня наведаў крымінальна-выканаўчую інспекцыю сам, бо за 3 дні да сканчэння свайго прысуду не меў звестак аб сваім далейшым лёсе.

Паводле словаў Сяргея, нічога асаблівага ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі яму не паведамілі.

“Сказалі, што Ірыну Халіп судзяць таму, што ў яе артыкул 342 ч.1 КК прым. 77. У мяне тое ж самае, толькі “прым 78″. “Прым. 78″ азначае, што, калі на працягу двух гадоў не было ўчынена адміністратыўных (напрыклад, няправільны пераход вуліцы) ці крымінальных злачынстваў, то тэрмін умоўнага прысуда сканчаецца аўтаматычна, без суда”, — распавёў Сяргей.

У інспекцыі таксама заявілі, што суда не павінна быць і па справах іншых вязьняў, асуджаных па аналагічным артыкуле.

“Такім чынам, — рэзюмуе Марцалеў, — з 22-га ліпеня з мяне павінны быць зьнятыя абмежаванні па перамяшчэнню ўнутры краіны і па выезду за мяжу”.
На пытанне, што ён зьбіраецца рабіць пасьля сканчэння тэрміну, палітычны вязень адказаў:

“Мы апынуліся ва ўнікальнай сітуацыі. Частка нашых паплечнікаў у замежжы. Нехта павінен застацца тут і працягваць змагацца. Я б хацеў застацца тут, калі абставіны не вырашаць інакш. Хачу сустрэць Статкевіча з турмы. Хачу ў верасьні сабраць грыбоў у сасновым бары. Тут мая Радзіма. Я хачу зрабіць яе лепшай”.
19 ліпеня Сяргей Марцалеў зьбіраецца маральна падрымаць журналістку Ірыну Халіп, справа якой будзе паўторна разглядацца судом Партызанскага раёна Менска а 9.30. Нагадаем, Ірына Халіп была асуджана на 2 гады зьняволення з 2-гадовай адтэрміноўкай выканання прысуду.

palitviazni.info

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства