viasna on patreon

Па заяўках на пікеты 27 ліпеня ў Віцебску – тры адмовы

2013 2013-07-25T14:13:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uvahodzabaroneny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскія актывісты Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў хацелі зладзіць на ўгодкі абвяшчэння дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі пікет салідарнасці з палітвязнямі. З Першамайскай раённай адміністрацыі ім даслалі адмову. Такія ж адмоўныя адказы атрымалі страшыня абласной рады Партыі БНФ Леанід Аўтухоў  і сябар Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў.

Спадар Дзяржаўцаў  хацеў зладзіць пікет у парку культуры і адпачынку Мазурына , што ў Кастрычніцкім раёне. Ён меркаваў падзяліцца з землякамі меркаваннямі пра тое, што размяшчэнне на тэрыторыі нашай краіны расійскіх вайсковых баз шкоднае для сувэрэнітэту беларускай дзяржавы. Леанід Аўтухоў атрымаў адмову з  адміністрацыі Чыгуначнага раёну наконт арганізацыі пікета  27 ліпеня. Прыхільнік сацыял-дэмакратычных поглядаў, сябар палітвязня Мікалая Статкевіча, віцебскі актывіст Аляксей Гаўруцікаў і каардынатар руху "За свабоду" Хрыстафор Жаляпаў хацелі правесці акцыю ў Чыгуначным раёне абласнога цэнтра – адзначыць угодкі прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі і патрабаваць неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў.  І яны атрымалі адмову.

Падставы для трох адмоваў аднолькавыя: арганізатары не прадставілі дамовы на абслугоўванне акцый структурамі ЖКГ, медыкамі і міліцыяй. Выкананне гэтай умовы зацверджана рашэннем Віцебскага гарвыканкама ад 10.07.2009 года № 881. Гэтае рашэнне, якое рэгламентуе парадак падрыхтоўкі і правядзення масавых мерапрыемстваў, немагчыма выканаць. Актывісты неаднаразова спрабавалі ініцыяваць змены ў гэтым рашэнні, звярталіся ў суд і да кіраўніцтва горада, аднак пакуль безвынікава. Гарадскія ўлады настойваюць, што рашэнне юрыдычна абгрунтаванае, хаця за тры апошнія гады, пакуль яно дзейнічае, віцебскім актывістам ніводнага разу не ўдалося рэалізаваць сваё права на павядзеннемасавых акцый.

24 ліпеня разам з віцебскімі аднадумцамі спрабавалі выправіць сітуацыю госці з Мінску -- прадстаўнікі грамадскіх стрктур, якія прапануюць ініцыяваць "Народны рэфэрэндум" --  Юрась Губарэвіч і Андрэй Дзмітрыеў . Але на прыём да  намесніка старшыні аблвыканкаму Уладзіміра Цярэнцьева трапілі не ўсе, і ў прынцыпе пытанне пра магчымасць арганізаваць у Віцебску масавыя акцыі па ініцыятыве апазіцыйных актывістаў так і засталося нявырашаным.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства