Грамадскі актывіст Віталь Васількоў асуджаны на 10 сутак
https://spring96.org./be/news/64668
2013
2013-07-26T08:33:15+0300
2013-07-26T08:33:15+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Віталь Васількоў асуджаны судом Маскоўскага раёна Менска на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведамляюць у фэйсбуку яго сябры. Суддзя - Мотыль Таццяна, арт 23.4 КаАП РБ ( непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі).
Віталь Васількоў быў затрыманы днём 25 ліпеня, калі выйшаў э офіса кампаніі на вуліцу пакурыць.
Ён шукаў затрыманага раніцай актывіста «Гавары праўду!» Паўла Вінаградава.
Нагадаем,
што Вінаградаў быў затрыманы раніцай 25 ліпеня каля свайго дома, калі збіраўся
паехаць на суд над Уладзімірам Някляевым. Пасля некалькіх гадзін, праведзеных у
Маскоўскім РУУС, Павел быў адпушчаны пасля «прафілактычнай гутаркі».