viasna on patreon

Баранавічы: райвыканкам прыцягваецца як суадказнік па справе Мілавідскага фэсту

2013 2013-07-26T14:54:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/syryca-viktar-sud-milavidy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 26 ліпеня адбыўся разгляд зыскавай заявы актывіста Руху “За свабоду” Віктара Сырыцы на дзеянні афіцыйнай газеты Баранавіцкага райвыканкама “Наш край”. Разглядала гэтую грамадзянскую справу суддзя Вольга Апановіч, якая задаволіла хадайніцтва Віктара Сырыцы весці судавытворчасць на беларускай мове.

Нагадаваем, што Віктар Сырыца падаў зыскавую заяву ў суд на мясцовую афіцыйную газету “Наш край”, якая 30 траўня надрукавала інфармацыю пра культурніцкае мерапрыемства ў гонар паўстанцаў 1863 года ля Мілавідскіх помнікаў, якое павінна было адбыцца 2 чэрвеня а 12.30. Прачытаўшы пра гэтае афіцыйнае мерапрыемства, Віктар Сырыца замовіў аўтобус і арганізаваў паездку аматараў гісторыі на анансаваны культурніцкі фэст. Аднак 2 чэрвеня а 12.30 ля Мілавідскіх помнікаў нікога не было.

У судзе Віктар Сырыца дамагаўся, каб суд абавязаў рэдакцыю газеты “Наш край” папрасіць прабачэння ў сваіх чытачоў за падман грамадзянаў горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, спагнаць з газеты панесеныя страты, звязаныя з арэндай аўтобуса ў памеры 2 млн. 300 тыс. рублёў і вярнуць дзяржпошліну.

Адказнік, галоўны рэдактар газеты “Наш край” Міхаіл Шубіч, заяўляў, што газета не нясе адказнасць за змест аб’яваў і адхіляў усе патрабаванні.

У выніку судовых спрэчак вырашылі перанесці судовае пасяджэнне на 9 жніўня і прыцягнуць да гэтай грамадзянскай справы ў якасці суадказніка Баранавіцкі райвыканкам.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства