viasna on patreon

Суды над актывістамі "Альтэрнатывы" (аднаўляецца)

2013 2013-07-29T15:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/aktion-aljternativa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вывешванне сцягоў 26 ліпеня ў Менску. Фота "Нашай нівы".

Вывешванне сцягоў 26 ліпеня ў Менску. Фота "Нашай нівы".

У судзе Партызанскага раёна Менска 29 ліпеня праходзяць суды над трыма актывістамі кампаніі "Альтэрнатыва" Алегам Корбанам, Змітром Сільчанкам і Алегам Кералем. Суд пачнецца каля 10-00 у памяшканні суду па вул. Сямашкі, 33.

Як паведамляюць сродкі масавай інфармацыі, 26 ліпеня актывісты ўсталявалі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі на мосце праз Партызанскі праспект каля ўнівермага «Беларусь». Акцыя ладзілася з  нагоды 23-й гадавіны прыняцьця Дэкларацыі аб сувэрэнітэце Беларусі.

Праз лічаныя хвіліны іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і запіхнулі ў два мікрааўтобусы. Разам з актывістамі былі затрыманыя фотакарэспандэнт «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін, БелаПАНаўцы Захар Шчарбакоў,  Андрэй Корсак, а таксама грамадская актывістка Вольга Бурневіч.

Усе былі дастаўленыя ў Партызанскі РУУС. Актывістаў змясцілі да суду ў ЦІП да суду. Пасля высвятлення асобаў  журналістаў і дзяўчыну адпусцілі без складання пратаколаў.

 

***

Затрыманых актывістаў "Альтэрнатывы" прывезлі ў суд перад самым абедам, а палове на другую. Вядома, што судзіць Алега Кероля будзе суддзя Кацярына Чайко. Адвакаты пакуль знаёмяцца з матэрыяламі справы.

Усе актывісты абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве (арт17.1 КаАП РБ).

Адміністратыўную справу Алега Корбана разглядае суддзя Вольга Паўлоўская, а Змітра Сільчанка суддзя  Кацярына Чайко.

Стала вядома, што Алег Кераль адмовіўся ад адваката. Ён адмаўляецца прызнаваць сябе вінаватым у быдкаслоўі. Сведка з боку супрацоўнікаў міліцыі - А Бохан. Прысуд - 5 сутак арышту.

Пачаўся суд над Зміцерам Сільчанка, які таксама адмовіўся ад адваката. Разглядаюцца пісьмовыя матэрыялы. Прысуд - 5 сутак арышту.

Алег Корбан таксама пакараны арыштам на 5 сутак.


 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства