Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
Анонс выпуску:
“Хроніка пераследу”: выпадкі адміністратыўнага пераследу ў Мінску, забарона пікету супраць расійскіх вайсковых базаў, пераслед каталіцкага ксяндза Уладзіслава Лазара, якога падазраюць у шпіянажы, ды інш.
“Падзея тыдня”: юрыдычныя нюансы вызвалення палітвязня Плошчы-2010 Уладзіміра Някляева ад адбыцця пакарання.
"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - гісторык Ігар Кузняцоў, які з’яўляецца сябрам Працоўнай групы па распрацоўцы канцэпцыі люстрацыі ў беларускім грамадстве пры пераходзе ад аўтарытарнага рэжыму да дэмакратыі.
У музычных паўзах - кампазіцыі гурта IQ48.
Слухаць выпуск: