viasna on patreon

Баранавічы: штраф 20 базавых за ўдзел у афіцыйным мерапрыемстве

2013 2013-08-01T08:32:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gruda-kaciaryna-suddzia-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя суда г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна Кацярына Груда вынесла пастанову аб штрафе ў памеры 20 базавых велічыынь старшыні Баранавіцкай суполкі ТБМ, актывісту Руху “За свабоду” Віктару Сырыцы. Актывіст быў абвінавачаны ў парушэнні арт.23.34 Адміністрацыйнага кодэкса РБ – арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства, прысвечанага 150-тым угодкам бітвы пад Мілавідамі паўстанцаў Каліноўскага.

Пад крыкі “ганьба” суддзя спешна пакінула судовую залу пасля абвяшчэння рашэння.

Кацярынай Груда не былі прыняты да ўвагі словы маёра Куляшова пра тое, што мерапрыемства не было, яно было адменена гарадскімі ўладамі без паведамлення пра гэта ў прэсе. Нягледзячы на гэта, суддзя прызнала, што Сырыца быў яго арганізатарам.

Віктар Сырыца лічыць, што ні ганебнага пратакола, які перапісваўся тройчы, каб падагнаць пад пакаранне, ні ганебнага суда ўвогуле не павінна было быць. Па словах Сырыцы, як можна было караць штрафам чалавека, які арганізаваў паездку людзей на афіцыйна абвешчанае мерапрыемства?

Актывіст лічыць правакацыяй  з боку міліцыі і ўладаў тое, што мерапрымства было адмененым, а людзі не папярэджаныНават калі людзі прыехалі на маючы адбыцца фэст і чакалі 30 хвілін гэтае мерапрыемства, ні міліцыя, ні загадчык ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама Варвашэня не падыйшлі, не сказалі, што фэсту не будзе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства