Як будуць адзначаць Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
РАСІЯ.
Масква. 4 жніўня. А 16:00 у Цэнтры эканоміі рэсурсаў (дызайн-завод «Флакон», ул. Большая Навадзмітраўская, д. 36, стр. 26, уваход 7) адбудзецца круглы стол з удзелам праваабаронцаў і экспертаў, якія займаюцца праблемай правоў чалавека і развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Эксперты зробяць кароткія даклады, пасля чаго ім можна будзе задаць пытанні.
Удзел у дыскусіі возьмуць экспэрты і грамадзкія актывісты: сябра Рады па правах чалавека пры Прэзыдэнце Расеі, кіраўнік Міжнароднай назіральнай
місіі па правах чалавека ў Беларусі Андрэй
Юраў, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтру комплексных
эўрапейскіх і міжнародных
дасьледаваньняў НДУ «Вышэйшая школа эканомікі» Андрэй Суздальцаў, кіраўнік незалежнага дасьледчага цэнтру «Фрыдам Файлс» Вольга Захарава, журналіст беларускай службы Радыё Свабода, аўтар
дакумэнтальнай кнігі «Справа Бяляцкага» Валер Каліноўскі, прэзыдэнт Цэнтру разьвіцьця дэмакратыі і правоў чалавека Юры
Джыбладзэ.
У рамках круглага стала адбудзецца маскоўская
прэзэнтацыя кнігі пра Алеся Бяляцкага зь «Бібліятэкі Свабоды».
А 17:30 там жа адкрыецца фотавыстава «Салідарнасць мацнейшая за рэпрэсіі». Вы зможаце ўбачыць жыццё краіны вачамі беларускіх фатографаў.
Варонеж. А 15-й гадзіне ля помніка Андрэю Платонаву адбудзецца фатасэсія з цытатамі вядомых пісьменьнікаў, філёзафаў, грамадзкіх дзеячаў, прысьвечанымі грамадзянскай узаемадапамозе.
У 19.00 у варонежскім кніжным клубе «Пятроўскі» адбудзецца культурная праграма: мультфільмы пра Беларусь, чытаньне вершаў на беларускай мове, дыскусія, у якой возьмуць удзел праваабаронцы з Беларусі.
ЛІТВА. Вільня. 4 жніўня. Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае Вас прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных гадавіне арышту Алеся Бяляцкага, якія пройдуць у Вільні 4-5 жніўня 2013г.
У нядзелю, 4 жніўня, у цэнтры Вільні будзе арганізваная інфармацыйная акцыя: актывісты распавядуць пра пераслед Алеся Бяляцкага і іншых грамадскіх і палітычных дзячаў Беларусі, а ўсе жадаючыя змогуць падпісаць паштоўкі беларускім палітвязням.
У панядзелак, 5 жніўня, беларускія, літоўскія і украінскія грамадскія актывісты збяруцца ля сцен амбасады Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы, каб выказаць салідарную падтрымку праваабаронцу Алесю Бяляцкаму , асуджанаму да турэмнага зняволення за актыўную праваабарончую дзейнасць, і усім палітзняволеным Беларусі.
Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце знайсці ў далучаным файле ці на нашым сайце:http://humanrightshouse.org/Articles/19424.html
Варшава. 4 жніўня. Запланаваныя вулічная акцыя, дэбаты, круглы стол у Беларускім доме. У ім прымуць удзел Марэк Мігальскі і, напэўна, Андрэй Саннікаў. Запланаваны таксама паказ кінастужкі, джазавы канцэрт.
Кіеў. 4
жніўня. У Марыінскім парку ў Кіеве
ўкраінскія грамадзкія арганізацыі створаць «Прастору Вольнай Беларусі».
У нядзелю
з 12.00 і
цягам цэлага дня пройдуць фотавыстава, пэрформанс на тэму
правоў чалавека ў Беларусі, збор подпісаў пад пэтыцыямі Amnesty International супраць сакрэтнасці вакол смяротнага пакараньня ў Беларусі
і ў абарону
беларускай грамадзянскай супольнасьці, акцыі «Свабодны ўнівэрсытэт», «Беларускі
боды-арт» ды іншыя.
У 16.00
пачнуцца лекцыя пра гісторыю палітычнай карыкатуры і майстар-кляс
ад вядомага
ўкраінскага карыкатурыста, пераможцы і прызёра шматлікіх конкурсаў карыкатуры Алега Смаля.
Цэнтральная вячэрняя падзея ў рамках акцыі — спэцыяльны паказ дакумэнтальнай стужкі «Даволі! Да волі...» беларускіх рэжысёраў Андрэя
Куцілыі Вячаслава Ракіцкага (2011). Фільм, прадстаўлены
на міжнародным фэстывалі дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека
Docudays UA, распавядае пра падзеі сьнежня 2010 году ў Менску, калі
пасьля прэзыдэнцкіх выбараў тысячы людзей выйшлі на вуліцы зь мірным
пратэстам. Дэманстрацыя фільму пачнецца ў 20.30.
Пасьля паказу адбудзецца абмеркаваньне фільму і сытуацыі ў Беларусі
з удзелам беларускіх палітычных эмігрантаў і сяброў Міжнароднай
назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй
з правамі чалавека ў Беларусі (Радыё Свабода).