viasna on patreon

Улады Жодзіна не дазволілі пікет салідарнасці з Алесем Бяляцкім

2013 2013-08-01T12:34:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhodzina-piket.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пікет салідарнасці, замоўлены на 4 жніўня з 18-00 да 19-00 ля галоўнай канцэртнай пляцоўкі Гарадскога парку культуры і адпачынку ў Жодзіне не адбудзецца.

Адзін з заяўнікоў і адказны за правядзенне мірнай акцыі ў Жодзіне праваабаронца Аляксей Лапіцкі адзначае, што "такім чынам кіраўніцтва мясцовае ўлады гораду цалкам мэтанакіравана і наўмысна працягвае рабіць непераадольныя штучныя перашкоды ў рэалізацыі грамадзянамі сваіх канстытуцыйных правоў і свабодаў.

29 ліпеня заяўнікі пікетавання пры атрыманні на Галоўпаштамце карэспандэнцыі з ГТМА (гарадская лякарня), таксама атрымалі і заказное адпраўленне з Жодзінскага гарвыканкаму. Абодва заказныя лісты былі зарэгістраваныя на пошце 26.07, але дагэтуль так і не трапілі да адрасата. 

Намеснік галоўнага лекара ГТМА У.П.Цыолта ў адказе на запыт праваабаронцаў пра заключэнне дамовы, патрабуемай згодна п.5 рашэння №1020 Жодзінскага гарвыканкаму, прадставіў разгорнутую калькуляцыю падліку выдаткаў для аказання "дадатковых медычных паслугаў" пры правядзенні замоўленага пікетавання (колькасцю 1-2 чал., максімум - да 10) на агульную суму 370 тыс. беларускіх рублёў.  

Камунальнікі таксама адзначылі сваю "неправамоцнасць падрыхтоўкі праектаў дамоваў на ўборку тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства".

У адказе ж з Жодзінскага выканкаму, , які падпісаў першы намеснік па ідэалогіі  Ю. А. Шары 25.07.2013, тым часам адзначаецца, што "...заява аб правядзенні масавага мерапрыемства (пікетавання) у г.Жодзіна 4 жніўня 2013 году з 18.00 да 19.30 ня можа быць разгледжана..." Прычынаю пры гэтым называецца тое, што пададзеныя дакументы "не адпавядаюць патрабаванням п.5" вышэйзгаданага рашэння, у якім маецца прадпісанне прыкладаць да заяўкі на правядзенне масавага мерапрыемства копіі дамоваў з ЖКГ, міліцыяй і медыкамі.

У сувязі з гэтым, Аляксей Лапіцкі адразу падаў у Жодзінскі выканкам заяву з прапановаю ўлічыць атрыманыя адказы з ЖКГ, ГАЎС і ГТМА, як доказы невыканальнасці патрабаванняў, пад’яўляемых  мясцовымі ўладамі да заяўнікоў мірных сходаў у Жодзіне, належным чынам разглядзець пададзеную на пікет заяўку і прыняць станоўчае рашэнне аб дазволе пікетавання 4 жніўня.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства