viasna on patreon

Магілёўскім праваабаронцам адмоўлена ў правядзенні пікета

2013 2013-08-01T12:52:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki_sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Мерапрыемства з патрабаваннем вызвалення праваабаронцы Алеся Бяляцкага мусіла адбыцца 4 жніўня ў цэнтры горада.

Адпаведны адказ за подпісам кіраўніка справамі Магілёўскага гарвыканкама Ігара Аўсенкі атрымалі праваабаронцы Барыс Бухель і Аляксей Колчын.

У лісце гаворыцца, што ў горадзе існуе вызначанае для масавых мерапрыемстваў месца, якое знаходзіцца на ўскрайку горада на стадыёне "Хімік", каля дома 64в па вуліцы Чалюскінцаў і што масавыя мерапрыемствы варта праводзіць там, а ніяк не ў цэнтры горада.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што адмова ў забароне правядзення пікета будзе абскарджана.

"Мы ўжо падрыхтавалі адпаведныя дакументы і будзем судзіцца, бо ў сваёй дзейнасці мы карыстаемся Канстытуцыяй і Міжнароднымі прававымі актамі, а не нейкімі мясцовымі загадамі, якія дазваляюць прадстаўнікам дэмакратычных сілаў горада праводзіць свае масавыя мерапрыемствы толькі ў бязлюдных месцах. Плануем дайсці да Камітэта па правах чалавека ААН", - кажа Барыс Бухель.

Нагадаем, што 4 жніўня спаўняецца роўна два гады з моманту затрымання праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Яго абвінавацілі ва ўтойванні прыбыткаў са сродкаў, якія пералічваліся на праваабарончую дзейнасць, і асудзілі на 4,5 гады зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства