viasna on patreon

Затрыманьні ў Жодзіне на “Дні ведаў”

2003 2003-09-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

01.09.03 з 13-30 па 17 00 сябры арганізацыі “ТБМ імя Ф.Скарыны” і актывісты партнэрскіх арганізацыяў (БЗМ “Ліцьвіны”, Малады Фронт.) праводзілі збор подпісаў у падтрымку Беларускага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, супраць русіфікацыі.

Трэба нагадаць, што мясцовыя ўлады адмовілі Жодзінскай ТБМ у правядзеньні пікетаваньня ў пазначаны час на гэтай пляцоўцы, матывуючы гэтую забарону заплянаванымі масавымі мэрапрыемствамі, прысьвечанымі “Дню Ведаў”. У сувязі з гэтым арганізатары вымушаныя былі афіцыйна адмовіцца ад пікетаваньня як формы агітацыі і абралі вольны ініцыятыўны ўдзел сябраў арганізацыі і ўсіх жадаючых у зборы подпісаў з раздачаю інфа-матэрыялаў, аспрэчыўшы дадзенае рашэньне выканкаму ў судовым парадку.
Збор подпісаў адбываўся без праблемаў, жодзінцы падтрымлівалі ініцыятыву Жодзінскай арганізацыі “ТБМ імя Ф.Скарыны”, асабліва зьдзіўляліся таму, што чулі пра закрыцьцё ў Менску Гуманітарнага Ліцэю імя Я.Коласа, даведваліся пра існаваньне Праграмы Міністэрства Адукацыі РБ, якая практычна не выконваецца ў Жодзіне, з удзячнасьцю прыймалі памяткі для бацькоў і сувэнірныя календарыкі Радыё Свабода.
Атмасфэра была назвычай цёплая, станоўчая. Нягледзячы на гэта, “нехта” із выканкаму аддаў загад і збор попісаў за Праграму Міністэрства Адукацыі РБ і падтрымку Гуманітарнага Ліцэю імя Я.Коласа быў прыпынены на паўгадзіны з прычыны затрыманьня й дастаўкі ў Жодзінскае адзьдзяленьне МУС “для дачы тлумачэньняў”старшыні Жодзінскай арганізацыі “ТБМ імя Ф.Скарыны” Аляксея Лапіцкага і аднаго із маладых актывістаў па зборы подпісаў. Як растлумачыў адказны за затрыманьне афіцэр міліцыі Анатоль Некрашэвіч, яго абавязалі прыпыніць збор подпісаў і даставіць у пастарунак “парушальнікаў” для дачы тлумачэньняў.
Актывістаў ТБМ на вачох мінакоў і поўнага людзей аўтобуснага прыпынку пасадзілі ў міліцэйскі “варанок” і адвезьлі ў міліцэйскі пастарунак. У калідоры хвілінаў 5-10 прыйшлося чакаць. Першым быў выкліканы Аляксей Лапіцкі. Начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Гаро Сяргей Іванавіч растлумачыў затрыманьне актывістаў ТБМ неабходнасьцю з першых вуснаў даведацца пра тое, што адбываецца на месцы забароненага рашэньнем выканкама пікетаваньня.
Пасьля таго, як старшыня Жодзінскай арганізацыі “ТБМ імя Ф.Скарыны” вельмі падрабязна адказаў на пастаўленае пытаньне, прадставіў узор разпаўсюджваемых інфармацыйных матэрыялаў і патлумачыў неправамерны характар забароны пікетаваньня ў падтрымку Ліцэю і Праграмы Мінадукацыі, сп.Гаро зразумеў сытуацыю і цалкам пагадзіўся зь ім. Ён без аніякіх дадатковых пытаньняў дазволіў затрыманым пакінуць пастарунак. Пры гэтым маладому удзельніку збору подпісаш, які чакаў у калідоры не прыйшлося даваць нейкія дадатковыя тлумачэньні. Затрыманых даставілі абратна на месца збору подпісаў ужо на службовых “Жыгулях”.
Нягледзячы на нянадта спрыяльнае надвор’е і перашкоды з боку мясцовае ўлады, за 5 гадзінаў пікетаваньня і збору подпісаў актывістамі ТБМ, БЗМ “Ліцьвіны” і МФ сабарана каля 300 подпісаў жыхароў горада Жодзіна.
Жодзінская арганізацыя ТБМ плянуе аспрэчыць рашэньне выканкаму ў судовым парадку і працягваць інфармацыйную кампанію па падтрымцы Рэзалюцыі “круглага стала” 31.07.203г. у Жодзіне, дзейсных захадаў па рэалізацыі Праграмы Мінадукацыі РБ і Ліцэю Я.Коласа ў Менску.
01.09.2003г.

222160, пр.Ф.Скарыны 3-115, Жодзіна,
t/f: 375 (01775) 75910,
e-mail: licviny@bzml.lingvo.minsk.by, bzml@tut.by, http://licviny.narod.ru/

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства